Рышард Капусцінскі
Рышард Капусцінскі | |
---|---|
польск.: Ryszard Kapuściński | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 2007[2][3][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | з 1956 |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рышард Капусцінскі (польск.: Ryszard Kapuściński; 4 сакавіка 1932, Пінск — 23 студзеня 2007, Варшава) — сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісьменнік, паэт, фатограф, «імператар рэпартажу».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пінску ў сям'і польскіх настаўнікаў. Бацька ваяваў у рангу паручыка ў верасні 1939 года ў Арміі Палесся. Трапіў у савецкі палон. Разам з калегамі здолеў уцячы з-пад Смаленску і вярнуцца дахаты ў Пінск. Ратуючыся ад дэпартацыі ў Казахстан, Капусцінскія неўзабаве выехалі да сваякоў у Перамышль, а пасля ў глыб акупаванай немцамі Польшчы. Частку акупацыі перажылі ў Серакове, Кампіноскай пушчы, каля вёскі Пальміры. Пасля Капусцінскі часта казаў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы».
Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў экзамены ў варшаўскай гімназыі імя Станіслава Сташуца. У 1953—1981 сябра Польскай аб'яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Працу пачаў як кур'ер у моладзевым выданні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцця працоўных на будоўлі металургічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газеты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэрыялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu».
Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэс-агенцтва (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Дакументаваў упадак манархіі ў Эфіопіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзённік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.
У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амерыканскіх газет і часопісаў.
У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лондане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імператар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасье І у Эфіопіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў Якуціі[6]. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб'яднаннем Журналістам стагоддзя ў плебісцыце штомесячніка Press. Лаўрэат Узнагароды імя Дарыуша Фікуса за 2004 год.
Доктар honoris causa Слянскага ўніверсітэта (17 кастрычніка 1997), Вроцлаўскага ўніверсітэта (2001), Ягэлонскага ўніверсітэта (2004) i Гданьскага ўніверсітэта (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў сябрам Таварыства польскіх пісьменнікаў.
Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яго шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.
Памёр 23 студзеня 2007 ад вострага інфаркту міякарду ў кардыяхірургічным аддзяленні шпіталя пры вуліцы Банаха ў Варшаве.
У Пінску на доме, дзе жыў Капусцінскі, ўсталявана мемарыяльная дошка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- 1962 Busz po polsku
- 1963 Czarne gwiazdy
- 1968 Kirgiz schodzi z konia
- 1969 Gdyby cała Afryka
- 1969 Che Guevara — Dziennik z Boliwii (пераклад Капусцінскага)
- 1970 Dlaczego zginął Karl von Spreti?
- 1975 Chrystus z karabinem na ramieniu
- 1976 Jeszcze dzień życia
- 1978 Wojna futbolowa
- 1978 Cesarz
- 1982 Szachinszach
- 1986 Notes (томік вершаў)
- 1988 Wrzenie świata (збор)
- 1990 Lapidarium
- 1993 Imperium
- 1995 Lapidarium II
- 1997 Lapidarium III
- 1998 Heban
- 2000 Lapidarium IV
- 2000 Z Afryki (фотаальбом)
- 2001 Lapidarium V
- 2003 Autoportret reportera
- 2004 Podróże z Herodotem
- 2006 Prawa natury (томік вершаў)
- 2006 Ten Inny
- 2007 Lapidarium VI
Па смерці выдана:
На беларускую мову перакладзены:
- Імператар (ARCHE № 5-2006, пер. Алесь Пяткевіч)
- Вяртанне, зборнік вершаў, 2007
- Імперыя (кнігарня НН, 2008, пер. Яўген Салейчук)
- Імператар. Падарожжы з Герадотам, Мінск, 2009 ISBN 978-985-6901-02-0, пер. Алена Пятровіч
- Шахіншах («Дзеяслоў», пер. Яўген Салейчук; пачатак, заканчэнне)
- Чорнае дрэва: афрыканская ліхаманка, Вільня: Логвінаў, 2016
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/354378 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Ryszard Kapuscinski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ryszard Kapuściński // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119199912 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ https://v2.nl/people/ryszard-kapuscinski/ Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Капустинский Р. Перепрыгивая через лужи. // Эхо столицы. Якутск. 10 июля 2009. С. 27.
Літаратура пра пісьменніка
[правіць | правіць зыходнік]- Pollack M. Ryszard Kapuściński. Kraków: Villa Decius, 2000.
- Hofmann M. Behind the lines: pieces on writing and pictures. London; New York: Faber and Faber, 2001.
- Wolny K. Ryszard Kapuściński w labiryncie współczesności. Kraków: Wydawn. Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2004.
- Nowacka B. Magiczne dziennikarstwo: Ryszard Kapuściński w oczach krytyków. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рышард Капусцінскі на Вікісховішчы |
- Мадам Дзюф вяртаецца дахаты Архівавана 2 студзеня 2021.
- Сайт Капусцінскага
- Лінкі Архівавана 25 мая 2006.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены ПАРП
- Члены Польскага ПЭН-клуба
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Журналісты Польшчы